У склад ініцыятыўнай групы Лукашэнкі запісалі рэкордную колькасць людзей


У ініцыятыўную групу па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі сёлета запісалі больш людзей, чым у мінулыя кампаніі.

Як піша «Інтэрфакс-Захад», у эфіры «Беларускага радыё» старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына паведаміла, што ў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі ўвайшлі больш за 11 тысяч чалавек.

«Калі шчыра, ініцыятыўная група дзейнага прэзідэнта больш за 11 тысяч чалавек», – сказала яна.

Адказваючы на ​​пытанне, ці ёсць у ініцыятыўнай групе Лукашэнкі вядомыя асобы, кіраўніца ЦВК адзначыла, што праз вялікую колькасць прозвішчаў «азнаёміцца ​​з гэтым немагчыма».

Больш за 11 тысяч чальцоў ініцыятыўнай групы – гэта абсалютны рэкорд. Падчас папярэдніх прэзідэнцкіх кампаніяў у склад ініцыятыўная групы Лукашэнкі запісалі:

  • у 2015 годзе – каля 10,5 тысяч чалавек,
  • у 2010 годзе – 8 403 чалавекі,
  • у 2006 годзе – 6212 чалавек,
  • у 2001 годзе – 3 830 чалавек.

Дакладнай лічбы за 1994 год у інтэрнэце няма, але яна была яшчэ меней, чым у 2001-м.

Нагадаем, 14 траўня ў Центрвыбаркам пададзеныя дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўніком ініцыятыўнай групы дзейнага прэзідэнта будзе Міхаіл Орда – старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Такім чынам, Аляксандр Лукашэнка афіцына вылучаецца на шосты прэзідэнцкі тэрмін. Ён займае пасаду кіраўніка дзяржавы ўжо 26 гадоў.

Аб’ектыў
Чарга ў прэзідэнты. Хто хоча кінуць выклік Лукашэнку?
2020.05.13 21:53

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў