У Сірыі заклікаюць стварыць міжнародны трыбунал для баевікоў «Ісламскай дзяржавы»
2019.03.2707:50
Ахвяры грамадзянскай вайны ў Сірыі. Фота: Gürcan Öztürk / AFP/ Getty Images)
Курдская адміністрацыя на поўначы Сірыі заклікала да стварэння міжнароднага трыбунала для суда над тысячамі баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава».
Сябра адміністрацыі Абдул Карым Амар паведаміў Бі-бі-сі, што неабходна прыняць рашэнне, што рабіць з тысячамі чальцоў «Ісламскай дзяржавы», якія апынуліся ў руках курдаў пасля ліквідацыі апошняй апоры джыхадзістаў у Багхузе на ўсходзе Сірыі.
На мінулым тыдні злучэння Сірыйскіх дэмакратычных сіл (СДС) пры падтрымцы курдаў занялі гэтую тэрыторыя. Сярод тысяч захопленых курдамі палонных ёсць каля тысячы замежнікаў, якія ваявалі ў шэрагах «ІД» – яны з’яўляюцца грамадзянамі каля 50 краінаў.
Агулам з пачатку гэтага года байцы СДС захапілі ў палон больш за 5 тысяч джыхадзістаў з Сірыі і іншых краінаў. Яны ўтрымліваюцца ў турмах і лагерах, а жанчыны і дзеці – у спецыяльна створаных цэнтрах.
У 2017 годзе ў дакладзе амерыканскай аналітычнай кампаніі Soufan Group адзначалася, што расейцы складаюць самую вялікую групу замежнікаў, якія ваююць на баку тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» ў Іраку і Сірыі. Па падліках аўтараў дакладу, на баку «ІД» па стане на кастрычнік 2017 года ваююць 3417 грамадзянаў Расейскай Федерацыі. Другую па колькасці групу складаюць выхадцы з Саудаўскай Аравіі – 3244 чалавека. На трэцім месцы Іярданія з 3000 байцамі. Усяго, па падліках аўтараў дакладу, на баку «ІД» ваююць 8717 выхадцаў з краін былога СССР, уключаючы Расею. Расейскія ўлады раней прызнавалі, што сярод байцоў «Ісламскай дзяржавы» шмат расейцаў – ад 3,5 да 4 тыс.
На сайце апрацоўваюцца персанальныя дадзеныя карыстальнікаў у выглядзе адраса электроннай пошты. Падпісваючыся на рассылку, вы аўтаматычна на гэта згаджаецеся.
Паважаныя наведнікі! Нашая старонка выкарыстоўвае файлы cookies. Яны неабходныя для як мага лепшай працы старонкі. Калі вы заходзіце на нашую старонку без зменаў у браўзеры, гэта азначае, што вы пагаджаецеся атрымліваць файлы cookies з сайту belsat.eu. У любы момант вы можаце змяніць налады браўзеру і адмовіцца ад атрымання файлаў cookies.Болей пра прыватнасць тут.