У Сірыі забілі беларуса, які ваяваў за Ісламскую дзяржаву


Знойдзены пры забітым аўстрыйскі від на жыхарства скончыўся ў аўторак.

Сайт «Kurdish Daily News» паведамляе пра забітага курдскімі сіламі тэрарыста ІД, які прыехаў у Турцыю з Нямеччыны і спыніўся у адным з стамбульскіх гатэляў у раёне Кумкапы, а потым рушыў у Сірыю праз памежны пераход Джарабулюс паміж Турцыяй і тэрыторыяй Сірыі, якая кантралюецца «Ісламскаю дзяржаваю».[/vc_column_text][vc_single_image image=”55932″ img_size=”large”][vc_column_text]Згодна са знойдзенымі ў забітага дакументамі, ягонае імя – Дзяніс Васільеў. Сярод іх ёсць карткі з пазнакамі «Grodno» і «Weißrussland» («Беларусь» па-нямецку). Калі яны сапраўдныя і належалі забітаму, можна меркаваць, што Васільеў – грамадзянін Беларусі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”55950″ img_size=”large”][vc_column_text]Форма імя і прозвішча Dzianis Vasilyeu не пакідае сумневу, што такі запіс у від на жыхарства быў перанесены з беларускага пашпарта.

Калі інфармацыя пра грамадзянства Васільева пацвердзіцца, ён стане першым беларусам, які ваяваў на баку «Ісламскай дзяржавы».

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў