У шведскіх дзікоў павышаецца ўзровень радыяцыі. Прычына – Чарнобыль


У цэнтральнай частцы Швецыі знайшлі і забілі дзіка, узровень радыяцыі якога ў 10 разоў перавышаў норму. Тэрыторыя існавання жывёліны была забруджана пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Жывёліны, што жывуць блізка плямы забруджання ў Швецыі, напрыклад, ласі ды алені, часта носяць павышаныя дозы радыяцыі. Але менавіта ў дзікоў радыеактыўнасць стала падвышацца, згодна з апошнімі дадзенымі, як паведамляе www.thelocal.se.

Гэта можа быць звязана з перамяшчэннем арэалу іх існавання бліжэй да найбольш забруджаных тэрыторыяў, а таксама з тым, што дзікі маюць звычку рыць зямлю, такім чынам, падымаючы радыёнукліды.

На тэрыторыю цэнтральнай і ўсходняй Швецыі ў 1986 годзе трапілі радыеактыўныя ападкі ў выглядзе ёду і цэзія-137.

Забіты ў раёне Еўле на ўсходзе Швецыі дзік меў узровень радыяцыі ў мясе роўны 16 000 бекерэляў на кілаграм. Дапушчальны ўзровень згодна з нормамі Шведскай харчовай агенцыі – 1,500 бекерэляў на кілаграм.

Дзікі – гэта самы распаўсюджаны трафей паляўнічых у Швецыі, і мяса дзіка лічыцца вельмі папулярным. Ужыванне мяса з узроўнем радыяцыі вышэй нормы пагражае павышанай рызыкай развіцця анкалагічных захворванняў.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў