У шпіталі памёр мужчына, які зваліўся на рэйкі ў менскім метро


Міліцыя высвятляе асобу чалавека, які ўпаў на рэйкі перад цягніком на станцыі «Пятроўшчына».

Здарэнне адбылося 14 верасня аб 11:44. Рух цягнікоў затрымалі да 11:56.

«Мужчына 30–35 гадоў упаў на рэйкі перад перад блізкім электрацягніком. Ён быў шпіталізаваны, але памёр у установе аховы здароўя», – распавяла афіцыйная прадстаўніца ГУУС Менгарвыканкаму Наталля Ганусевіч у размове з «БелТА».

Паводле яе слоў, цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Цяпер міліцыя высвятляе асобу загінулага.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў