У самалётах «Белавіі» можна будзе набыць гарэлку і цыгарэты

5 жніўня кіраўнік Беларусі падпісаў указ № 296 «Аб бязмытным гандлі на бартах паветраных судоў». Дакумент, які ўступае ў моц 8 жніўня, пашырае бязмытны гандаль пры міжнародных паветраных перавозах пасажыраў беларускімі авіякампаніямі, паведамляе pravo.by.

Гэтак, на самалётах беларускіх авіякампаніяў, якія ажыццяўляюць міжнародныя паветраныя перавозкі пасажыраў, дазволена прадаваць, разносячы па салоне, алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы, загружаныя на борт з крамаў «Duty free». Яны будуць расцэньвацца як харчы, якія вывозяць з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага звязу.

З наступнай вясны Wizz Air пачне лётаць з Будапэшту ў Менск

Гэтыя тавары будуць прадавацца ў самалётах паводле заключаных паміж уладальнікамі крамаў «Duty free» і беларускімі авіякампаніямі дамовамі пра супрацу.

Ліцэнзія на раздробны гандаль алкаголем і тытунёвымі вырабамі, выдадзеная ўладальніку крамы «Duty free», дазваляе ажыццяўляць разносны гандаль і ў самалётах.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны