З наступнай вясны Wizz Air пачне лётаць з Будапэшту ў Менск


Вугорская авіякампанія Wizz Air вясной наступнага году распачне ажыццяўляць палёты па маршруце Будапэшт-Менск. Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартаменту па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі, піша БелТА.

«Вугорская авіяцыйная адміністрацыя накіравала на адрас Дэпартаменту па авіяцыі праект мемарандуму аб узаемаразуменні па прызначэнні з сезону IATA вясна-лета 2020 на лінію Будапэшт-Менск вугорскага перавозчыка Wizz Air. Цяпер вядзецца праца па яго ўзгадненні і падпісанні» – сказаў дырэктар дэпартаменту Арцём Сікоркі.

Ён таксама паведаміў, што авіяцыйныя ўлады Беларусі ўзгаднілі частату палётаў з расейскімі калегамі на сезон IATA восень-зіма 2019-2020. Яна застанецца на ранейшым узроўні – 63 рэйсы ў тыдзень для кожнага з партнёраў.

Wizz Air – вугорская лоўкост-авіякампанія, адна з найбуйнейшых у свеце. Працуе галоўным чынам на рынку Цэнтральнай Еўропы.

Пра супрацу з Беларуссю вугорская кампанія вядзе перамовы ўжо амаль год. Першапачаткова паведамлялася, што рэйсы з Будапэшту будуць накіроўвацца ў Горадню. Пазней бакі вырашылі рэалізаваць напрамак Будапэшт-Менск.

Hавiны
Названыя гарады, у якія могуць паляцець лоўкосты
2019.03.29 10:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў