У Салігорску затрымалі кантрабандыстаў


Падчас закладкі цыгарэтаў у грузавыя чыгуначныя вагоны аператыўнікі затрымалі зламыснікаў. Закладка кантрабанды ажыццяўлялася паблізу аднаго з рудаўпраўленняў ААТ «Беларуськалій» у фармаваны для адпраўкі цягнік з угнаеннямі. Падчас агляду месца здарэння канфіскавана ажно 12 тысячаў пачак цыгарэт «Фэст».

УБЭП УУС Менаблвыканкаму і АБЭЗ Салігорскага РАУС рабілі супольны рэйд па ўстанаўленні каналаў кантрабанды беларускіх цыгарэт у Прыбалтыку. Кантрабандысты, якія заўважылі міліцыянтаў, кінуліся ўцякаць, але неўзабаве былі затрыманыя. І калі адзін не адмаўляў свайго ўдзелу ў справе, то другі проста прыкінуўся, што спіць. Калі яго затрымалі, то ён пераконваў, што з вечара спіць проста ў чыстым полі.

Пра тое, што затрыманая сур’ёзная група, сведчыць яе абсталяванне кантрабандыстаў: саўковая лапата, дрот, якая выкарыстоўваецца для пламбавання, а таксама 88 пломбаў і выраблены саматужным спосабам пламбіратар. Для адсочвання абстаноўкі і вядзення перамоваў затрыманыя выкарыстоўвалі цеплавізар і некалькі радыёстанцыяў, мабільныя тэлефоны з сабой не бралі, спрабуючы такім чынам дадаткова засцерагчы сябе.

Hавiны
Летась кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Літву вырасла амаль удвая
2019.01.15 19:33

СК, belsat.eu

Стужка навінаў