Летась кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Літву вырасла амаль удвая


У мінулым годзе году колькасць кантрабандных цыгарэтаў у Літву павялічылася на 45 %. Такія лічбы агучаны ў справаздачы Літоўскай памежнай службы.

У 2018 годзе на мяжы літоўскія спецслужбоўцы затрымалі 1 мільён 768 тысячаў пачак цыгарэт, піша ABW.BY. Паводле справаздачы памежнікаў, большасць затрыманых кантрабандных цыгарэтаў было беларускай вытворчасці. Сярод папулярных марак – Fest, Minsk і Korona. Таксама выяўлена невялікая колькасць з Украіны і Таджыкістану.

Сучасныя сістэмы назірання за дзяржаўнай мяжою прывялі да змены маршрутаў кантрабанды. Толькі 47 % кантрабанды прайшло ў 2018 годзе праз так званую «зялёную» мяжу: гэта значыць па палях, лясах і вадаёмах. У 2017 гэты паказнік складаў 74 %.

Прычыны кантрабанды тытунёвых вырабаў у Літву, як і ў іншыя Заходнія краіны – вялікая розніца ў кошце. Напрыклад, у Беларусі пачак цыгарэтаў каштуе каля 0,74 еўраў, а ў Літве кошт пачкі папулярных цыгарэтаў прыкладна ў 4-5 разоў вышэйшы. Іншымі прычынамі называюць абмежаваную пакупніцкую здольнасць насельніцтва Літвы, памяркоўнасць да кантрабанды, рост прыбытковасці нелегальнага бізнесу, узровень беспрацоўя, а таксама выгаднае геаграфічнае становішча Літвы для такога бізнесу, паведамляе pasienis.lt.

Адкаты, «крышаванне» і кантрабанда. Топ карупцыйных скандалаў у сілавых органах Беларусі

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары