Палаючая ёлка ў Южна-Сахалінску
У Южна-Сахалінску згарэла галоўная навагодняя ёлка востраву.
Пра гэта паведамілі карыстальнікі сацсетак. Ёлка стаяла ў цэнтры на плошчы Леніна.
Паводле відавочцаў, штучнае дрэва згарэла дашчэнту. Прычынай называюць неакуратна пушчаны феерверк. Ад навагодняй прыгажуні застаўся толькі металічны каркас.
Пажарныя прыехалі хутка. І гарэнне, і тушэнне суправаджалі бадзёрыя словы вядоўцы і вясёлая святочная музыка, адзначае сайт sakhalin.info.
На даручэнне мэра Южна-Сахалінску Сяргея Надсадзіна ў горадзе стварылі працоўную групу для правядзення службовага расследавання і ўстанаўлення вінаватых асобаў. Паводле папярэдніх звестак, падчас здарэння ніхто не пацярпеў. Абставіны ўзгарання высвятляюцца.
Ёлка згарэла ў сярэдзіне святочнай праграмы, пасля феерверку.
Гэтую канструкцыю ўпершыню паставілі на плошчы Леніна ў Паўднёва-Сахалінску ў 2015 годзе. Яе вышыня – 26,5 метра. У адміністрацыі гораду вырашаюць, ці будуць ставіць замену згарэлай ёлцы.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, фотаздымак sakhalin.info