У расейскай арміі 1900 дронаў


Фота – redstar.ru

Пра гэта паведаміў кіраўнік Упраўлення будаўніцтва і развіцця сістэмы ўжывання беспілотнікаў Генштабу Аляксандр Новікаў.

З 2013 года, калі з’явілася гэтае падраздзяленне, у кожнай ваеннай акрузе, абʼяднанні і злучэнні паўсталі службы беспілотнай авіяцыі.

Паводле Новікава, з пачатку ваеннай аперацыі ў Сірыі ў 2015 годзе расейскія дроны выканалі больш за 23 000 вылетаў.

«Ужыванне беспілотнай авіяцыі забяспечыла эфектыўнае выкарыстанне высокадакладнай зброі падчас ліквідацыі інфраструктуры міжнародных тэрарыстаў», – адзначыў генерал-маёр Новікаў.

Новікаў падкрэсліў, што ў бліжэйшы час колькасць дронаў у войску значна павялічыцца.

ЮВ, belsat.eu, паводле redstar.ru

Глядзі таксама
Каментары