«Рассельгаснагляд» у Бранскай вобласці выявіў істотнае перавышэнне кансерванту натрыю азотнакіслага Е251 у трох малочных вырабах беларускіх прадпрыемстваў, якія перабываюць на ўзмоцненым лабараторным кантролі.
Буйную партыю прадукцыі затрымалі ў пунктах пропуску «Чырвоная Горка» і «Чырвоны камень».
Пытанні ведамства выклікалі партыі сыроў «Галандскі далікатэсны» і «Тыльзіцкі» са «Слуцкага сыраробнага камбінату», а таксама сыр «Расейскі новы партыя №2» з «Рагачоўскага МКК».
Усе грузы суправаджаліся ветэрынарнымі суправаджальнымі дакументамі, выдадзенымі кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь, і дэкларацыямі аб адпаведнасці, падкрэслілі ва ўпраўленні.
3 студзеня «Рассельгаснагляд» увёў часовыя санкцыі супраць пяці беларускіх прадпрыемстваў малочнай вытворчасці. Паводле расейскіх інспектараў, прычына – прысутнасць у харчах мікробнага забруджвання, антыбіётыкаў ды празмерная колькасць кансервантаў. Беларускія прадпрыемствы абяцалі ў будучыні такой сітуацыі не дапусціць, таму пазней забарона была знята.
ДР, belsat.eu