У Расеі знайшлі згарэлы верталёт з людзьмі ўнутры


За 25 кіламетраў ад гораду Дудзінка Краснаярскага краю Расеі знайшлі абгарэлыя часткі верталёту Мі-2 з чалавечымі парэшткамі ўнутры. Пра гэта паведамілі ў мясцовым аддзяленні Следчага камітэту.

Верталёт знайшлі 7 верасня.

Место падения вертолета.
Фота: zapsib-sut.sledcom.ru

Мяркуецца, што ён вылецеў 11 жніўня з вытворчай базы ў пасёлку Каратчаева гораду Новы Урэнгой Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі ў напрамку Дудзінкі. Пры гэтым не была зробленая ацэнка лётнай прыдатнасці, не складзены план палёту, не атрыманае лётнае заданне ў службах авіяцыйнай навігацыі і не апавешчаныя службы арганізацыі паветранага руху. Да Дудзінкі верталёт не даляцеў.

На борце судна знаходзіліся тры чалавекі.

Hавiны
Пад Віцебскам пры пасадцы адбылася аварыя верталёта
2019.08.21 18:53

Па факце знікнення верталёта з трыма пасажырамі ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 268 КК РФ.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў