У Расеі забаранілі паліць на балконах


Новыя патрабавання пажарнай бяспекі забараняюць паліць на балконах. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкаю на прэс-службу МНС Расеі.

«Паленне на балконе падпадае пад катэгорыю «адкрытага гарэння», адпаведна, яно таксама будзе забаронена», – сказалі ў прэс-службе ведамства.

Змены набудуць моц на працягу 10 дзён пасля падпісання расейскім урадам адпаведнай пастановы.

Раней паведамлялася, што ўрад РФ ухваліў шэраг новых патрабаванняў, накіраваных на забеспячэнне пажарнай бяспекі. У прыватнасці, новым законам забаронена выкарыстанне адкрытага агню на балконах і лоджыях кватэраў, жылых пакояў інтэрнатаў і нумароў гатэляў.

Парушальнікі правілаў пажарнай бяспекі могуць быць прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці і пакараныя штрафам.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў