У Расеі выраслі стаўкі ўтылізацыйнага збору на аўтамабілі


З першага студзеня ў Расеі ўступіла ў сілу пастанова ўрада аб павелічэнні стаўкі ўтылізацыйнага збору. Праўда, для фізічных асобаў, якія ўвозяць машыны для асабістага карыстання, сітуацыя не зменіцца, адзначаецца ў пастанове.

Паводле пастановы ўраду Расеі, стаўкі ўтылізацыйнага збору істотна павялічваюцца з першага студзеня 2020 года. Гэтак да 31 снежня стаўка за ўвоз новага аўтамабіля з рухавіком не больш за 1 літр складала 1,65, то цяпер яна павялічылася да 2,41. На аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка больш з 1 літр, але не больш за 2 літры стаўка вырасла з 4,2 да 8,92. А вось для аўта з рухавіком больш за два, але не больш за тры літры стаўкі з 6,3 выраслі да 14,08.

Базавая стаўка ўтылізацыйнага збору ў РФ для легкавых аўтамабіляў (у тым ліку і пазадарожнікаў) складае 20 000 рублёў (323 долара ЗША)

Такім чынам у сярэднім на ўсе легкавыя аўтамабілі ўтылізацыйны збор вырас на 110,7 %.

Аўтадылеры ў Расеі прагназуюць, што падаражэнне новых аўтамабіляў у 2020 годзе на 5 %. Пры гэтым попыт можа зменшыцца на 8 %. Падаражэнне можа адлюстравацца і на аўтарынку Беларусі.

Аб’ектыў
Дзяржава ўвяла ільготы на размытненне легкавых аўтаў з Еўразвязу
2019.04.11 22:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў