У Расеі ўпаў метэор


У інтэрнэце з’явілася відэа, на якім бачна, што на зямлю падае метэор.

У подпісы да відэа зазначана, што здарэнне адбылося ў Расеі раніцай. Таксама адзначаецца, што зʼяву можна было назіраць ажно з некалькіх вобласцяў Расеі – Ліпецкай, Варонежскай, Тульскай і Арлоўскай.

«Гэта магло быць усё што заўгодна – касмічнае смецце, напрыклад. Наўрад ці гэта быў метэарыт натуральнага паходжання. Таму што тады трэба вывучаць здымкі наступстваў гэтага падзення. Калі гэта ўсё згарэла ў атмасферы, значыць гэтых наступстваў мы не ўбачым. Назіраўся балід натуральнага або штучнага паходжання», – патлумачыла «РИА Новости» Ліяна Лявонава, дацэнт кафедры оптыкі і спектраскапіі Варонежскага дзяржуніверсітэту.

Навукоўца таксама адзначыла, што такіх зʼяваў робіцца ўсё больш, бо людзі актыўна пачалі засвойваць калязямную прастору.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў