У Расеі ў бойцы забілі дваіх беларусаў

У Маскоўскай вобласці РФ двое чалавек сталі ахвярамі масавай бойкі паміж будаўнікамі з Беларусі. Пра гэта паведамляе «Интерфакс».

Трагедыя адбылася ў падмаскоўным Нагінску ў ноч на 18 лютага. Будаўнікі з Беларусі пабіліся на тэрыторыі будаўнічага комплексу.

У выніку загінулі два чалавекі, яшчэ адзін пацярпеў.

Украінцы, якія загінулі ў Расеі, сутыкнуліся з беларускай фурай

Усе ўдзельнікі масавай бойкі – грамадзяне Беларусі, якія былі працаўладкаваныя паводле расейскіх законаў.

Паліцыянты высвятляюць абставіны здарэння і шукаюць удзельнікаў канфлікту.

МГ belsat.eu

Hавiны