Украінцы, якія загінулі ў Расеі, сутыкнуліся з беларускай фурай

Аварыя ў Пскоўскай вобласці. Фота: УМВД Расеі ў Пскоўскай вобласці

Украінскі тэлеканал ТСН паведаміў падрабязнасці аварыі 13 лютага ў Пскоўскай вобласці Расеі, у выніку якой загінулі грамадзяне Украіны.

Паводле звестак канал, мікрааўтобус, у якім знаходзіліся ўкраінцы, сутыкнуўся з фурай пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі.

Восем чалавек загінулі ў аварыі пад расейскім Псковам. Магчыма, усе яны – украінцы

У выніку аварыі выжылі толькі адзін украінец і беларускі кіроўца фуры. Яны ў больніцы, але іхным жыццям нічога не пагражае.

Нагадаем, што аварыя здарылася на трасе Санкт-Пецярбург – Невель на тэрыторыі Пустошкінскага раёну, каля вёскі Руда. Прыватны мікрааўтобус Mercedes выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў вялікагрузную машыну Volvo.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама