У Расеі нумар мабільнага зможа замяніць пашпарт


Гэткае новаўвядзенне абмяркоўвае адна з рабочых груп лічбавай эканомікі.

Паводле новага законапраекту, чыноўнікі прапаноўваюць выкарыстоўваць нумар мабільнага тэлефона ў якасці пасведчання асобы. Пра гэта пішуць «Ведомости», якія азнаёміліся з законапраектам.

Дакумент, які ўносіць папраўкі ў законы «Пра сувязі», «Пра інфармацыю» і «Пра асновы здароўя грамадзянаў», прадугледжвае стварэнне сістэмы ўніверсальных ідэнтыфікатараў, якія дазволяць пацвердзіць асобу падчас аказання дыстанцыйных паслуг.

Такімі ідэнтыфікатарамі, акрамя нумара мабільнага, могуць стаць электронны подпіс, а таксама біяметрычныя і дактыласкапічныя дадзеныя. Палажэнне пра выкарыстанне тэлефона падтрымалі, але пакуль не вызначылі сферу прымянення. Папраўкі накіравалі на дапрацоўку.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў