У Расеі не чакаюць падпісання інтэграцыі з Беларуссю ў хуткім часе


«Дзве дзяржавы – адна эканоміка» – такі прынцып паглыбленай інтэграцыі Расеі і Беларусі, заявіў міністр эканамічнага развіцця Расеі Максім Арэшкін падчас сустрэчы ў Савеце Федэрацыі РФ.

«Пэўная колькасць няўзгодненых пытанняў застаецца. Паступова рухаемся наперад. У пятніцу (20 снежня ў Санкт-Пецярбурзе) адбудзецца чарговая сустрэча двух прэзідэнтаў. Мне здаецца, яшчэ адзін крок наперад мы можам зрабіць», – заявіў Максім Арэшкін.

Спрэчныя пытанні, якія не ўзгаднілі прэм’ер-міністры і кіраўнікі краінаў, датычацца пытанняў ў нафтавай і газавай галіне. Пры гэтым кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не выключае нават некалькіх раўндаў перамоваў з Расеяй аб «балючых пытаннях».

Да канца году Аляксандр Лукашэнка плануе сустрэцца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і з прэм’ер-міністрам краіны Дзмітрыем Мядзведзевым. Калі сустрэча з кіраўніком РФ адбудзецца 20 снежня ў Санкт-Пецярбурзе, то з прэм’ерам Мядзведзевым у Беларусі, «дзесьці ў пераднавагоднія дні», заявіў Лукашэнка.

7 снежня Пуцін і Лукашэнка пасля перамоваў у Сочы так і не выйшлі да журналістаў з заявамі. З прэсай размаўлялі чыноўнікі і дыпламаты.

На 20 снежня ў Менску запланаваныя пратэсты супраць інтэграцыі з РФ.

Hавiны
Палітыкі і актывісты абмеркавалі, як будуць супрацьстаяць інтэграцыі з Расеяй
2019.12.11 16:10

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў