У Расеі мужчына падпаліў сябе ля будынку абласной адміністрацыі на знак пратэсту


Жыхар Белгараду 5 сакавіка падпаліў сябе проста ля будынку адміністрацыі Белгарадскай вобласці, паведамляе мясцовае выданне «БелПресса».

Мужчыну заўважылі паліцыянты, якія дзяжурылі на плошчы. Мяркуючы па відэа здарэння, яны прабеглі некалькі дзясяткаў метраў і збілі агонь з мужчыны.

31-гадовага пацярпелага шпіталізавалі з апёкамі ў стане сярэдняй цяжкасці.

Паводле інфармацыі аднаго з лакальных Тэлеграм-каналаў, мужчына паведаміў паліцыянтам, што зладзіў акт самаспалення, паколькі ўлады рэгіёна не далі яму сацыяльнае жыллё як сіраце. Пры гэтым крыніца «БелПрессы» у абласным урадзе сказала, што раей улады не атрымлівалі зваротаў ад гэтага мужчыны.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў