У Расеі агучылі, калі з'явіцца вакцына ад каронавіруса


Дырэктар нацыянальнага даследчага цэнтру эпідэміялогіі і мікрабіялогіі ім. Гамалеі Аляксандр Гінцбург распавёў, што да канца бягучага лета ў Расеі зʼявіцца вакцына супраць каронавіруса. Пра гэта навуковец заявіў у фільме «Небяспечны вірус 5» на тэлеканале «Россия 1».

У Расеі навукоўцы распрацавалі вакцыну, якую цяпер выпрабоўваюць. Дырэктар нацыянальнага даследчага цэнтру эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург распавёў, што ў выпадку станоўчых вынікаў Міністэрства аховы здароўя Расеі дазволіць навукоўцам выпрабоўванне вакцыны на добраахвотніках.

Навуковец кажа, што калі з вірусам не будзе мутацыяў, то вакцына супраць COVID-19 можа ўвайсці ў каляндар прышчэпак.

Навукоўцы ва ўсім свеце працуюць над пошукам лячэння каронавіруса. Гэта навукоўцы Каліфарнійскай біятэхналагічнай кампаніі Sorrento Therapeutics выявілі каля дзясятка антыцелаў, якія аказалі некаторы ўплыў на каронавірус. А адно з іх, якое атрымала назву STI-1499, цалкам спыніла пранікненне каронавіруса.

Hавiны
Мікрабіёлагі выявілі антыцела, якое цалкам блакуе каронавірус
2020.05.17 11:41

СK belsat.eu

Стужка навінаў