Мікрабіёлагі выявілі антыцела, якое цалкам блакуе каронавірус


Навукоўцам з ЗША ўдалося выявіць антыцела, якое цалкам блакуе каронавірус. Медыкі заяўляюць пра істотны прарыў у барацьбе з каронавірусам, паведамляе выданне «Daily Mail».

Навукоўцы Каліфарнійскай біятэхналагічнай кампаніі Sorrento Therapeutics выявілі каля дзясятка антыцелаў, якія аказалі некаторы ўплыў на каронавірус. А адно з іх, якое атрымала назву STI-1499, цалкам спыніла пранікненне каронавіруса.

Але пакуль антыцела не праверылі на людзях, таму, як яно можа павесці сябе ў арганізме і якія могуць быць пабочныя эфекты, пакуль невядома.

Hавiны
Тэставанне на антыцелы да каронавірусу: калі і для каго?
2020.05.16 15:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў