На танкеры «Заліў Амерыка» ў расейскім горадзе Находка адбыўся выбух. У выніку здарэння тры чалавекі з дзевяці, якія былі на борце, загінулі.
Паводле следства, на судне выбухнула газапаветраная сумесь. Пажару і разліву нафтапрадуктаў няма, паведамляе ТАСС.
У выніку выбуху на танкеры былі пашкоджаныя кабель-тросы ды якарныя прылады.
У раён здарэння адпраўленыя два выратавальныя буксіры.
Узбуджаная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 263 КК РФ (Парушэнне правілаў бяспекі эксплуатацыі і руху марскога транспарту, што пацягнула смерць двух і больш асоб).
МГ belsat.eu