На тэрыторыі аэрапорту Лінца адбыўся выбух: 9 пацярпелых

ВІДЭА

Дзевяць чалавек пацярпелі ў выніку выбуху на тэрыторыі аэрапорту ў Хёршынгу (зямля Верхняя Аўстрыя) паблізу вялікага гораду Лінца.

Як паведамляе газета Kronen Zeitung,выбух адбыўся на станцыі па перапрацоўцы смецця, размешчанай на тэрыторыю аэрапорту.

Цяпер на месцы здарэння бачы чорны дым. Працуюць ратавальнікі і паліцыя.

Дакладная прычына здарэння высвятляецца.

Reuters са спасылкай на мясцовую паліцыю ўдакладняе, што выбух не носіць прыкметаў тэрарыстычнай атакі.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары