У прыбіральшчыцы з «Газпраму» скралі сумачку за $ 27 000?


Працаўніца холдынгу звярнулася ў маскоўскую паліцыю з заявай аб крадзяжы з яе джыпу сумачкі ад «Dior».

Пра гэта паведамляе сайт lenta.ru са спасылкай на lifenews.ru. Джып «Mitsubishi Outlander», які належыць 44-гадовай прыбіральшчыцы холдынгу, знаходзіўся на тэрыторыі паркоўкі бізнес-цэнтру «Румянцава» у Маскве.

Жанчына пакінула аўтамабіль на паркоўцы, вярнуўшыся яна ўбачыла, што дзверы машыны адчыненыя. З салону знікла сумка з аздабленнем з кракадзілавай скуры, а таксама банкаўскія карткі ды дакументы. Пацярпелая Марыя П. падала заяву аб крадзяжы ў паліцыю.

Паводле інфармацыі маскоўскага тэлеканалу «360», скрадзеная сумачка каштавала каля $ 27 000.

Трохі гумару на тэму

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=TlOgsgs7EAs”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле lenta.ru

Стужка навінаў