У прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне гатовыя прыняць удзел 84 % выбарнікаў


Больш за 84 % украінцаў гатовыя прыняць удзел у выбарах прэзідэнта Украіны, якія адбудуцца 31 сакавіка. Пры гэтым 69,9 % перакананыя, што пойдуць на выбары, а зусім не збіраюцца галасаваць 8 %. Такія звесткі сацыялагічнага апытання апублікаваў Цэнтр сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў «Соцыс».

На пачатак тыдня найбольшае падтрыманне насельніцтва сярод тых, хто цалкам ці хутчэй перакананы, што прыме ўдзел у галасаванні, мае шоўмен Уладзімір Зяленскі, за якога гатовыя галасаваць 24,6 %, піша zn.ua. Другое месца займае прэзідэнт Пётр Парашэнка – 14,8 %, за лідара партыі «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнка гатовыя прагаласаваць 8,7 % – і яна займае трэцяе месца ў прэзідэнцкай гонцы. За прарасейскага Юрыя Бойку гатовыя прагаласаваць 7,9 % выбарнікаў, лідара «Грамадзянскай пазіцыі» Анатоля Грыцэнка 6,4 %, а кіраўніка «Радыкальнай партыі» Алега Ляшко 5,3 %. Іншыя кандыдаты набіраюць менш за чатыры адсоткі галасоў.

У той жа час 16,6 % выбарнікаў на яшчэ не вызначыліся і не ведаюць, за каго аддадуць свой голас. Пры гэтым сярод нявызначаных людзі больш схіляюцца да кандыдатуры Зяленскага – 15,4 %, да Пятра Парашэнкі – 9,0 %, Юрыя Бойка – 5,7 %, Юліі Цімашэнка – 4,8 % і Анатоля Грыцэнка – 4,5 %.

Цэнтр сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў «Соцыс» правёў агульнанацыянальнае даследаванне з 20 па 25 сакавіка 2019 сярод 2000 рэспандэнтаў ва ўсіх абласцях Украіны метадам асабістага фармалізаванага інтэрв’ю. Статыстычная хібнасць даследавання: +/- 2,1 %.

Hавiны
Цімашэнка і Зяленскі – асноўныя фаварыты перадвыбарчай гонкі ва Украіне
2019.03.27 22:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў