Цімашэнка і Зяленскі – асноўныя фаварыты перадвыбарчай гонкі ва Украіне


У другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне трапляюць Уладзімір Зяленскі і Юлія Цімашэнка. Пётр Парашэнка саступіў сваё месца ў тройцы лідараў гонкі Юрыю Бойка. Пра гэта сведчаць звесткі ўсеўкраінскага апытання на тэму: «Электаральныя прэферэнцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта Украіны», якое праводзіла агенцтва грамадска-палітычных даследаванняў і камунікатыўных стратэгіяў.

Так, за Уладзіміра Зяленскага гатовыя прагаласаваць 24 % тых, хто будзе ўдзельнічаць у выбарах і вызначыўся са сваймі электаральнымі перавагамі. Юлію Цімашэнку падтрымліваюць амаль 17 %. Трэцяе месца ў Юрыя Бойка – 14 %. І на чацвёртае месца апусціўся Парашэнка – 13 %. У Анатоля Грыцэнкі – 7 %.

Апытанне праводзіўся з 19 па 25 сакавіка сёлета. Усяго было апытана 2004 рэспандэнтаў ва ўсіх абласцях Украіны, акрамя часова акупаваных тэрыторыяў Данецкай і Луганскай абласцей і АР Крым. Хібнасць выбаркі не перавышае 2,3 %, піша УНІАН.

Hавiны
Украіна не будзе рэгістраваць расейскіх назіральнікаў на выбарах
2019.01.09 21:00

CK belsat.eu

Стужка навінаў