У Польшчы ў адным з касцёлаў п’яныя парафіяне зладзілі караоке-дыскатэку


Маладыя людзі пракраліся ў будынак касцёлу ў Будзыню, падключылі мегафон і пачалі спяваць хіты дыска-пола, калядныя ды іншыя касцёльныя песні. Гэткая музычная вакханалія доўжылася гадзіну.

Не вытрымаўшы крыку, гараджане вызвалі паліцыю, якая і затрымала «песняроў »– у іх ліку служку касцёлу з ключамі і ягоных чацвярых сяброў. Служку звольнілі, а кожны з хлопцаў атрымаў штраф на 250 злотых (больш за 60$).

І хіба гэта адзінае пакаранне, якое панеслі нядбалыя падлеткі, – святар даўно замаліў за іх грахі.

ДР, belsat.eu паводле tv24.pl

Стужка навінаў