Польская паліцыя і пракуратура высвятляюць прычыны смерці двух жанчын з Расеі.
Жанчыны памерлі ў панядзелак у літоўскім аўтобусе, які ехаў з Санкт-Пецярбурга ў Прагу праз Польшчу.
Раніцай 4 студзеня медыкам паступіў выклік на трасу S8 у Лодзінскім ваяводстве рэспублікі: 57-гадовая пасажырка страціла прытомнасць.
Нягледзячы на ўсе прынятыя меры, расяянку выратаваць не ўдалося. Праз паўгадзіны стала дрэнна яшчэ адной пасажырцы: 65-гадовай жанчыне з Расеі стала кепска. Дактары не далі рады дапамагчы і ёй.
Прычыны смерці жанчын будуць усталяваныя пасля ўскрыцця.
У Польшчы за апошнія два дні больш за 20 чалавек змерзлі да смерці, у асобных рэгіёнах нашай заходняй суседкі тэмпература паветра апускалася ніжэй за 20 градусаў.
ДД, belsat.eu