У Полацку і Наваполоцку адмянілі святкаванне Дня гораду


Імпрэзы з нагоды Дня гораду ў Полацку, які традыцыйна адзначаецца ў апошнія выходныя траўня, адмянілі. Пра гэта ў сваім instagram паведаміў мэр гораду Ігар Маркавіч.

З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ўлады Полацку зладзілі апытанне гараджанаў у справе адзначэння Дня гораду. Традыцыйныя імпрэзы адбываюцца ў траўні, але сёлета вырашылі адмяніць святкаванні.

«Дарагія палачане! Дзякую за актыўны ўдзел у апытанні з нагоды святкавання Дня гораду. З улікам эпідэмічнай сітуацыі і большасці вашых меркаванняў, Дзень нараджэння нашага гораду будзем адзначаць у траўні 2021 года. Але і сёлета палачане не застануцца без свята. У больш стрыманым фармаце можна правесці традыцыйныя для восеньскай пары мерапрыемствы. Галоўнае, беражыце сябе і будзьце здаровыя», – напісаў Ігар Маркавіч у сваім instagram.

Такі ж крок пайшоў і кіраўнік Наваполацку Дзмітрый Дзямідаў. Мэр гораду прапанаваў разгледзець пытанне аб правядзенні Дня гораду па меры нармалізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі ў рэгіёне.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра 38 956 выпадкаў каронавіруса ў Беларусі па стане на 27 траўня. Афіцыйна ў краіне памерлі 214 пацыентаў.

Hавiны
Праз пагаршэнне сітуацыі з COVID-19 у Іўеўскім раёне ўвялі абавязковае нашэнне масак
2020.05.27 22:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў