Разам з актывістамі затрымалі карэспандэнтаў «Северо-Запад. МБХ медиа» і «Север. Реалии» , нягледзячы на наяўнасць прэс-карты, паведамляе «Северо-Запад. МБХ медиа».
Паліцэйскія заявілі, што затрымліваюць удзельнікаў несанкцыянаванае акцыі – расяянаў і грамадзянаў Беларусі. Што ім інкрымінуюць, пакуль невядома.
Учора ўдзельнікаў акцыі папярэдзілі, што з 26 снежня ім забараняюць збірацца каля амбасады з нацыянальнаю сімволікаю.
Затрыманыя беларусы Піцера перадалі «прывітанне» з 1-га аддзялення паліцыі Санкт-Пецярбургу. Падаецца, яны не губляюць настрой.
А літаральна праз некалькі гадзін ля амбасады Расеі ў Менску невядомы зладзіў адзіночны пікет супраць затрымання беларусаў у Пецярбурзе.
https://blstv.eu/news/u-petsyarburgu-buduts-shtrafavats-za-belaruskuyu-simvoliku-lya-ambasady/
З 1-га аддзелу паліцыі Пецярбургу адпусцілі ўсіх 14 чалавек, затрыманых ля беларускай амбасады.
На ўсіх склалі пратаколы па артыкуле 8-6-1 – парушэнне супрацьэпідэмічных мераў.