У Перу аўтобус зваліўся з абрыву на «Павароце д'ябла». Большасць пасажыраў загінулі


48 чалавек загінулі ў Перу недалёка ад Лімы (сталіца Перу).

Фота: EFE/ STRINGER

У аўтобусе было 55 пасажыраў. Ён ехаў па серпантыне, які атрымаў назву «Паварот дʼябла», дзе сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем і зваліўся са 100-метровага абрыву на бераг акіяну. Аварыя здарылася 2 студзеня. Паводле міністра транспарту і камунікацыяў краіны Бруна Джуфра, абодва кіроўцы ехалі з перавышэннем хуткасці.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў