Палеантолагі са Швецыі, Аўстраліі, Швейцарыі і ЗША знайшлі скамянелыя астанкі (на фота), якія могуць апынуцца самым старажытным сведчаннем існавання мнагаклетачных формаў жыцця, піша навуковы часопіс «Nature Ecology & Evolution».
Узрост знойдзеных базальтавых пародаў са скамянелымі мнагаклетачнымі (навукоўцы не выключаюць, што гэта грыб), налічвае 2,4 млрд гадоў. Папярэднія знаходкі мелі ўзрост каля 1,2-1,6 млрд гадоў.
У 2016 годзе палеантолагі з Аўстраліі і Вялікай Брытаніі знайшлі прыкметы жыцця мікраарганізмаў у пародах, якія маюць узрост каля 3,7 млрд гадоў.
Узрост нашай планеты каля 4,5 млрд гадоў, а нашай галактыкі каля 13,2 млрд.
ЮВ, belsat.eu