У прыгарадзе Парыжа Леваллуа-Пэры у групу вайскоўцаў урэзаўся аўтамабіль. Шэсць чалавек атрымалі раненні.
Як паведамляе Reuters, аўтамабіль BMW быў прыпаркаваны ў завулку. Калі жаўнеры выйшлі са сваіх казармаў, каб адправіцца на патрульную службу, машына паехала на іх. Паводле паліцыі, раненні атрымалі 6 чалавек, двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.
Мэр Леваллуа-Пэры Патрык Балкані назваў інцыдэнт “наўмысным актам агрэсіі”.
Цяпер паліцыя шукае кіроўцу аўто.
ІІ, belsat.eu; фота – REUTERS/Benoit Tessier