У панядзелак Белгідрамет аб'явіў штармавое папярэджанне


10 лютага па ўсёй Беларусі чакаецца моцны вецер, парывы месцамі будуць дасягаць 15 метраў на гадзіну, папярэджвае Белгідрамет.

Цягам дня чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра днём ад аднаго да шасці градусаў цяпла, а па паўднёвым захадзе да плюс васьмі градусаў.

У Менску часам мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж (верагоднасць ападкаў 80-90 %). Раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра раніцай ад мінус аднаго да плюс аднаго градуса, днём да чатырох вышэй за нуль, вечарам да трох цяпла.

Hавiны
Каля Гомлю на возеры рыбак праваліўся пад лёд і патануў
2020.02.08 14:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў