Каля Гомлю на возеры рыбак праваліўся пад лёд і патануў


На Гомельшчыне пад лёд праваліўся 69-гадовы пенсіянер. Пажылы мужчына лавіў рыбу на возеры. Але тонкі лёд яго не вытрымаў. Мужчына загінуў, паведамляецца на сайце Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Трагедыя адбылася на возеры каля вёскі Гадзічава, Гомельскага раёну. 69-гадовы мужчына лавіў рыбу. Па тонкім лёдзе ён адышоў ад берага на 50 метраў і праваліўся пад лёд. Працаўнікі МНС прыбылі на месца здарэння, але мужчына ўжо быў пад вадой. Пажылы чалавек патануў.

МНС нагадвае, бяспечным з’яўляецца лёд сіняга ці зялёнага адцення таўшчынёй не менш за 15-20 сантыметраў. Калі на працягу апошніх трох дзён тэмпература паветра трымаецца вышэй за 0 градусаў, то трываласць лёду зніжаецца на 75 %. Рыбакам рэкамендуецца ўстрымацца ад лоўлі рыбы.

Hавiны
У Слуцкім раёне патануў вадалаз, які шукаў зніклага рыбака
2019.12.02 13:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў