У суполцы ASTROBEL TEAM апублікавалі фотаздымкі каметы C/2020 F3 «Neowise» над Ратамкой.
«Увечары 12 ліпеня атрымалася правесці назірання каметы C/2020 F3 «Neowise». Камета пасля 23:00 упэўнена назіралася няўзброеным вокам. Добра былі прыкметныя ядро ў выглядзе яркай зоркі і працяглы хвост. У тэлескоп камета C/2020 F3 «Neowise» назіралася таксама ўпэўнена і лёгка», – гаворыцца ў апісанні.
ІІ belsat.eu