У новым КаАП вырасце штраф за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы

Абноўленыя Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях падпісаў Лукашэнка. Плануецца, што яны ўступяць у моц 1 сакавіка, піша телеграм-канал «Пул первого».

Афіцыйна Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях яшчэ не апублікаваныя. Раней афіцыйныя крыніцы сцвярджалі, што новы закон накіраваны на тое, каб лібералізаваць пакаранне паводле адміністратыўных правапарушэнняў. Але таксама вядома, што ўзмоцніцца адказнасць за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

«Пул первого» адзначае, што «за выкарыстанне забароненай сімволікі», напрыклад, за сцяг на гаўбцы будзе штраф да BR 580 для фізічных асобаў, а для юрыдычных – BR 1740.

У Беларусі могуць адмяніць смяротнае пакаранне

СК belsat.eu

 

Hавiны