На адкрыцці статуі ў першы дзень Новага года чакаюць тысячу наведнікаў.
Усталяваць статую вырашыў нігерыйскі бізнесовец Обіна Ануоха, які апісвае яе як «сімвал міра ў краіне, ахопленай мецяжом ісламістаў».
Бізнесовец у 2013-м годзе замовіў у кітайскай кампаніі вырабіць 8,5-мятровую статую, яна рабілася з белага мармуру.
40-тонная статуя будзе ўзвышацца над каталіцкім касцёлам у хрысціянскай вёсцы Абіджа, што ў паўднёва-усходнім штаце Імо.
«Гэта будзе самая вялікая статуя Ісуса на кантыненце», – кажа Ануоха, 43-гадовы выканаўчы дырэктар газаразмеркавальнай кампаніі.
На адкрыццё помніка ў першы дзень Новага года чакаюць каля тысячы чалавек. Обіна Ануоха ўжо звярнуўся з гэтай нагоды да паліцыянтаў, каб тыя забяспечылі бяспеку.
170-мільённая Нігерыя падзеленая на больш квітнеючы хрысціянскі поўдзень і мусульманскую поўнач – такі няпросты баланс часам з’яўляецца прычынай напружанасці.
НМ, belsat.eu, паводле AFP, фота Marco Longari (AFP/File)