У ноч на 25 кастрычніка ў небе над Браслаўскім раёнам Віцебскай вобласці відавочцы пабачылі незвычайную ўспышку святла. Пра гэта паведамляе «Браслаўская звязда».
У раённым аддзеле надзвычайных сітуацыяў адзначаюць, што каля 03:12 на поўдзень ад Браслава над возерам Дрывяты ў атмасферы згарэў асколак метэорнага цела.
Падзенне баліду зафіксавалі камеры відэаназірання на гарадской набярэжнай.
Спецыялісты мяркуюць, што нябеснае цела цалкам згарэла ў атмасферы і на паверхню зямлі або вады не падала.
МГ belsat.eu