У міжнародных цягніках БЧ можна разлічыцца карткай


Беларуская чыгунка ўвяла ў цягніках міжнародных лініяў mpos-тэрміналы для аплаты паслугаў банкаўскімі картамі. Цяпер за гарбату, бялізну, або за іншыя паслугі можна разлічыцца з дапамогай карт міжнародных плацежных сістэмаў Visa і Mastercard, паведамляе прэсавая служба БЧ.

Праект увядзення аплаты банкаўскімі картамі ў цягніках міжнародных лініяй ажыццяўляўся БЧ у некалькі этапаў.

Тэрміналы спачатку з’явіліся ў цягніках міжрэгіянальных і рэгіянальных лініяў бізнес-класу, затым у цягніках рэгіянальных лініяў, а ў студзені сёлета mpos-тэрміналамі абсталявалі ўсе цягнікі міжнародных лініяў.

У Беларускай чыгунцы таксама звяртаюць увагу, што аперацыі па аплаце паслугаў у цягніках магчымыя пры наяўнасці ўстойлівай мабільнай сувязі.

Hавiны
БЧ запускае новыя цягнікі на Варшаву і Прагу
2019.12.15 10:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў