У межах «справы Белгазпрамбанку» ў сілавікоў узніклі пытанні да кіраўніка «Актыўлізінгу»


Віктар Кабяк. Фота - probusiness.io

У сілавікоў узніклі пытанні да Віктара Кабяка – дырэктара і ўласніка «Актыўлізінга». 11 чэрвеня ў гэтай кампаніі, як і ў галаўным офісе «Белгазпрамбанку», прайшлі ператрусы. Пра гэта паведамляе TUT.by.

Паводле інфармацыі TUT.by, 8 і 9 ліпеня кіраўнік арганізацыі, якая выдае ў лізінг аўтамабілі, прысутнічаў на допытах у КДБ у сувязі з «справай Белгазпрамбанка». Даведацца пра актуальнае месцазнаходжанне Віктара Кабяка журналістам не ўдалося, яго тэлефон недасяжны, адвакаты сітуацыю не каментуюць. У КДБ таксама не ўдалося атрымаць інфармацыю наконт дырэктара «Актыўлізінга».

Артыкулы
Падпалкоўнік, былы памежнік, вучыўся ў Акадэміі ФСБ. Што вядома пра палітвязня Дзмітрыя Караку
2020.07.09 18:49

У якім статусе знаходзіцца Віктар Кабяк і па якой справе ён праходзіць – невядома. Між тым, паводле дадзеных блізкага да спецслужбаў ТГ-канала «Папаратор», Кабяк быў узяты пад варту нібыта па падазрэнні ў дачы хабару Віктару Бабарыку. Пацверджання гэтай інфармацыі з іншых крыніцаў няма.

У «Актыўлізінге» раней адзначалі, што не маюць дачынення да «Белгазпрамбанку» (акрамя абслугоўвання як кліента ў гэтым банку). У кампаніі афармляў у лізінг машыны Віктар Бабарыка – Tesla і Toyota. На аўтамабілі, па інфармацыі TUT.by, цяпер накладзены арышт. З-за ператрусу, які праводзіў 11 чэрвеня Дзяржкантроль у офісе «Актыўлізінга», прыпыненыя ўсе фінансавыя аперацыі кампаніі, а таксама заблакаваныя аблігацыі.

Усяго ў межах «справы Белгазпрамбанку» затрыманыя больш за 20 чалавек.

Hавiны
«Яна была вельмі далёкая ад палітыкі». Што вядома пра палітзняволеную Алену Карагачаву
2020.07.10 15:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў