У Менску затрымалі Мікалая Казлова, давераную асобу Святланы Ціханоўскай


Аб гэтым «Радыё Свабода» паведаміла прэс-сакратарка штабу Ціханоўскай Ганна Казуліна.

Мікалай Казлоў. Скрыншот Белсат

У Менску затрымалі Мікалая Казлова, давераную асобу Святланы Ціханоўскай. Абставіны затрымання і яго месцазнаходжанне на момант публікацыі невядомыя.

Казлова затрымалі, калі ён пайшоў галасаваць на свой выбарчы ўчастак. Яго звезлі ў мікрааўтобусе, паведаміла Свабодзе Вольга Кавалькова. Іншай інфармацыі пра Казлова ў штабу Ціханоўскай пакуль няма.

Прадстаўніца штабу Ціханоўскай Вольга Кавалькова лічыць, што ўсе давераныя асобы Ціханоўскай, якіх затрымалі мусяць быць вызваленыя.

«Мы хочам жыць у іншай краіне, у краіне вольнай, дзе за твае перакананні думкі і словы, якія ў межах заканадаўства гучаць, ты ня будзеш пакараны», – сказала Кавалькова «Радыё Свабодзе».

Ён стаў дзявятай асобаю са штабу Ціханоўскай, якую затрымалі за апошнія два дні. Сама Святлана Ціханоўская была змушаная пакінуць сваю кватэру, каб пазбегнуць правакацыяў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў