У Менску за хабар затрымалі дэпутата-дырэктара


У Менску пры атрыманні хабару затрымалі дырэктара ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў» і па сумяшчальніцтве дэпутат Берасцейскага абласнога Савету дэпутатаў. Затрыманне адбылося 2 ліпеня.

Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў, дырэктар атрымаў 1200 долараў ад заснавальніка камерцыйнай структуры за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія датычаць гаспадарчых узаемаадносін паміж арганізацыямі.

Адзначаецца, што ён браў хабару ад прадстаўніка гэтай кампаніі практычна штомесяц на працягу некалькіх гадоў. Дэпутат арыштаваны, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 430 КК (атрыманне хабару). Хабарадавальнік стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 431 КК (дача хабару).

Hавiны
КДБ падазрае ў хабарніцтве сузаснавальніка акумулятарнага заводу і яшчэ трох асобаў
2019.07.02 11:50

Пружанскі завод радыёдэталяў узначальвае 51-гадовы Віктар Каліх. У 2018 году ён стаў дэпутатам абласнога савету дэпутатаў. Таксама летась яго ўзнагародзілі за «За паспяховае ўжыванне антыкрызісных тэхналогіяў і метадаў кіравання».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў