КДБ падазрае ў хабарніцтве сузаснавальніка акумулятарнага заводу і яшчэ трох асобаў


Генеральная пракуратура па даручэнні Лукашэнкі правярае сітуацыю з будаўніцтвам і ўвядзеннем у эксплуатацыю акумулятарнага завода ў Берасці. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Справы супраць дырэктара кампаніі «ПАК-кіраванне» Віктара Лемяшэўскага, галоўнага бухгалтара «Белінвестгандаль-Сплаў» Святланы Лемяшэўскай, былога дырэктара «Белінвестгандаль-Сплаў» Сяргея Ахрэмчука, намесніка дырэктара «Белінвестгандаль-Сплаў» Івана Пакіслюка распачатыя за атрыманне і дачу хабару.

1 ліпеня іх заключылі пад варту.

«Ну што ж. Калі гэта не сфабрыкаваная справа (як у выпадку з Дамарацкім, дзе, дарэчы, 5 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну вынесуць рашэнне) – то гэта такі ЖЫР для «Свінцовага Віці», што я проста ў **уе. Глядзіце, бізнесоўца, які дагэтуль у Савеце па развіцці прадпрымальніцтва і чалец грамадска-кансультатыўнага савета пры Дзяржаўным мытным камітэце. І вось гэтая ўся дзіч. То бок сістэма гэта ўсё бачыла (справы хабараў вядуцца некалькі месяцаў, а тое і больш), і ўсё роўна дапускала яго, і дазваляла Лемяшэўскаму лабіяваць змену заканадаўства, каб можна было пляваць на меркаванне мясцовых жыхароў у будучыні», – пракаментаваў навіну пра затрыманне Лемяшэўскага актывіст і блогер Антон Матолька.

У ходзе следства прававую ацэнку дадуць дзеянням іншых службовых асобаў, у тым ліку дзяржаўных органаў.

Паводле ініцыятывы Генеральнай пракуратуры абноўлена следства крымінальнай справы ў дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў Дзмітрыя Рудскога і Сяргея Жуковіча, якія распачалі па фактах парушэння экалагічнага і падатковага заканадаўства. Іх таксама затрымалі.

Справка

«Белінвестгандаль-Сплаў» яшчэ ў 2015 годзе заключыў дамову з прадпрымальнікам Рудскім на вываз з іх заводу ў Белаазёрску больш за 8 тысяч тон свінцовага попелу. Паводле дакументаў, свінцовы попел адпраўлялі ў Расею як мінеральны дадатак, але насамрэч яго проста высыпалі ў кучу на пляцоўку пасярод лесу: усяго там сабралася больш за 7 тысячаў тон адкідаў. Пасля гэтага ў сітуацыю ўмяшаўся Камітэт дзяржкантролю. Супраць прадпрымальнікаў распачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў абыходжання з небяспечнымі адходамі. Улетку 2018 года «Белінвестгандаль-Сплаў» вывезла адкіды з Зялёнага Бора для пахавання на палігоне ў Магілёўскай вобласці.

Лемяшэўскі і «АйПаўэр»

Віктар Лемяшэўскі доўгі час быў непублічным бізнесоўцам нягледзячы на значныя пазіцыі ягонай «Першай акумулятарнай кампаніі» на беларускім рынку. Вядомасць прадпрымальнік набыў у сувязі з будаўніцтвам заводу «АйПаўэр» у Берасці, супраць якога жыхары гораду пратэстуюць ужо паўтара года.

14 чэрвеня Берасцейскі аблвыканкам апублікаваў на сваім сайце распараджэнне губернатара Анатоля Ліса аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага заводу «да ліквідацыі выяўленых парушэнняў».

Hавiны
«Мы яго закрыем». Раман Кісляк – пра спыненне будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці
2019.06.14 12:26

17 чэрвеня абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыпыніў дазвол заводу на выкід забруджвальных рэчываў у атмасферу.

25 чэрвеня «1AK-GROUP» выступіла з заявай аб важнасці заводу для краіны.

ВІДЭА
«Проста хочацца жыць». Як берасцейцы ўдзень і ўначы пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу
2019.05.25 11:43

ДР belsat.eu

Стужка навінаў