У Менску васьмігадовы хлопчык паведаміў міліцыі пра «мінаванне» сваёй школы


Вучань школы ў мікрараёне Сухарава патэлефанаваў па нумары 102 і паведаміў, што ягоную школу хочуць «узарваць».

Пры гэтым ніякіх дэталяў хлопчык не агучыў, паведамляе афіцыйны прадстаўнік Фрунзенскага РУУС Менску Наталля Аскірка.

Падчас праверкі выявілі, што званок з мабільнага тэлефону здзейсніў 8-гадовы вучань адной са сталічных школаў, якая знаходзіцца па вуліцы Пімена Панчанкі.

На ўроку «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» настаўнік распавёў дзецям пра тое, што рабіць у небяспечных сітуацыях і куды трэба тэлефанаваць. На перапынку вучні вырашылі «праверыць» атрыманую інфармацыю ў дзеянні – патэлефанавалі па нумару 102 і паведамілі пра замінаванне школы. Міліцыя і адпаведныя службы, атрымаўшы сігнал, прыбылі ў школу.

Рэпартаж пра закрыццё школы ў Шабанах

Улічваючы ўзрост юнага ілжэмінёра, адказваць за ягоныя дзеянні будуць бацькі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў