У Менску страйкуюць журналісты дзяржаўных медыяў. СТРЫМ


Перад будынкам «Белтелерадыёкампаніі» сабраліся некалькі соцень працаўнікоў. Людзі чакаюць выхаду кіраўніцтва, у прывтнасці Івана Эйсманта.

13:00 «Усе, хто цяпер выходзіць у эфір, вазьміце на сябе адказнасць і мужнасць. Распавядайце пра загінулых, пра тысячы людзей, якіх збівалі, прыніжалі, катавалі. Не бойцеся гаварыць праўды, вы будзеце героямі», – заявіла Марыя Калеснікава.

12:20 Пратэстны мітынг праходзіць і ля будынку АНТ. Грамада скандуе: «Пора менять лысую резину». Прыехалі давераная асоба Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова і старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук выступае перад тымі, хто сабраўся. Паводле відавочцаў, прапагандыстаў заблакавалі ў будынку, але некаторыя хочуць выйсці да народу.

Забастоўка супрацоўнікаў АНТ і СТБ. 17 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Вольга Кавалькова на забастоўцы супрацоўнікаў АНТ і СТБ. 17 жніўня 2020 г. Фота Belsat.eu

11:20 Паводле карэспандэнткі «Белсату», частка тэлеаператараў пайшла размаўляюць з Эйсмантам у будынак. Кіраўнік БТ паставіў ультыматум: працуеце або заявы аб звальненні на стол. Са словаў відавочцаў, аператары сказалі, што хочуць працаваць, але як раней – не.

09:30 Кіраўнік БТ Іван Эйсмант не выйшаў да супрацоўнікаў. Праз давераную асобу ён перадаў інфармацыю, што гатовы сустрэцца з падначаленымі ў будынку. Ніхто не пагадзіўся.

«У мяне ўжо нават не дзейнічае пропуск, няхай выходзіць да нас», – кажа хлопец.

09:00 Супрацоўнікі Белдзяржтэлерадыёкампаніі выйшлі прасіць асвячаць падзеі сумленна.

«Нам абяцалі, што ў нядзелю пакажуць альтэрнатыўны пункт гледжання, але яго не было», – кажа адзін з супрацоўнікаў «Белтэлерадыёкампаніі».

Супрацоўнікі БТ выйшлі з патрабаваннем магчымасці паказваць праўду. 17 жніўня, Менск. Фота belsat.eu

Наш карэспандэнт паведамляе, на страйк выйшлі ўсе аператары АТН.

Патрабаванні супрацоўнікаў БТ, якія падпісалі 85 чалавек
Патрабаванні супрацоўнікаў БТ, якія падпісалі 85 чалавек

«Гэта апошняя кропля. Мы не можам падтрымліваць фашысцкую ўладу. Можна звольніцца, але трэба пабароцца», – кажа адна з супрацоўніц «Белдзяржтэлерадыёкампаніі».

«Нас дакладна ўжо не пусцяць у эфір. Людзі запраграмаваныя на 80%, але мы хочам сумленнай матэматыкі. Хочам абяліць нашы медыі, паказаць, што мы сумленныя. Мы верым, што будзем стаяць да канца», – кажа яшчэ адзін супрацоўнік «БТ».

Супрацоўнікі БТ выйшлі з патрабаваннем магчымасці паказваць праўду. 17 жніўня, Менск. Фота belsat.eu

«Ён адзін – нас шмат», – кажа супрацоўнік БТ. Людзі скандуюць «Выходзь».

Супрацоўнікі БТ выйшлі з патрабаваннем магчымасці паказваць праўду. 17 жніўня, Менск. Фота belsat.eu

«Я былая супрацоўніца, кіраўніца праграмы «Добрай раніцы, Беларусь». Я звольнілася, бо я прасіла, каб прыпыніць яе выхад. Калі катуюць нашых дзяцей, як можна расказваць, як смажыць амлет. Мы хочам абяцання, што мы можам гаварыць праўду», – кажа супрацоўніца БТ.

Супрацоўнікі БТ выйшлі з патрабаваннем магчымасці паказваць праўду. 17 жніўня, Менск. Фота belsat.eu

Паводле аднаго з супрацоўнікаў БТ, пазіцыя Эйсманта – не падабаецца, звальняйся, ніхто нікога не трымае.

Супрацоўнікі скандуюць у адказ Эйсманту – «Звальняйся». Калектыў БТ таксама пракрычаў «Жыве Беларусь».

Супрацоўнікі БТ выйшлі з патрабаваннем магчымасці паказваць праўду. 17 жніўня, Менск. Фота belsat.eu

Будзе дапоўнена

Стужка навінаў