На Партызанскім праспекце ў прадуктовай краме SPAR праходзіць акцыя для выдатнікаў. Школьнікам трэба прынесці дзённік з адзнакамі не ніжэй за 8 балаў за год і тады яны атрымаюць бясплатную піццу. Выдатнікаў знайшлося не мала – чарга выстраілася на вуліцы.
SPAR – нідэрландская сетку супермаркетаў. Уяўляе сабою закупачныя кааператыў – рознічныя гандляры групуюцца пад адзіным брэндам з мэтай атрымання найбольш выгадных умоў ад пастаўшчыкоў. У Беларусі толькі дзве крамы SPAR – у Менску ды ў Берасці. Франшызу набыла кампанія ЗАТ «Юнифуд», якая кіруе брэндамі «Алмі» і Zakrama.
Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu