У Менску пройдзе забег Санта-Клаўсаў


У Менску сотні навагодніх персанажаў, сярод якіх Санта-Клаўсы, Дзяды Марозы, Снягуркі, гномы, будуць спаборнічаць у бегу, паведамляе БелТА.

Пачатак забегу распачынаецца ў парку Перамогі. Далей траса пройдзе вакол Камсамольскага возера. Жадаючыя прыняць удзел у імпрэзе могуць абраць адну з пяці дыстанцый: ад 1,5 км да 15 км. Акрамя таго ў акцыі могуць прыняць удзел і дзеці любога ўзросту.

Арганізатары забегу абяцаюць кожнаму ўдзельніку шалік, а дзецям чырвоныя шапкі Санты. А на фінішы кожнага чакаюць медалі і навагоднія паштоўкі.

Аб’ектыў
Як у свеце рыхтуюцца да Калядаў
2016.12.24 18:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў